Свята-Петра-Паўлаўская царква (Возера)
Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла размешчана на пагорку ў цэнтры аграгарадка Возера Уздзенскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПабудавана ў 1838—1840 гг. з цэглы на сродкі мясцовага памешчыка графа Чапскага. У 1866 г. капітальна адрамантавана на ўрадавыя сродкі. Мураваная званіца (не захавалася) была пастаўлена асобна ад царквы, сярод драўлянай агароджы. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. Вырашана адзіным прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным бляшаным дахам, у цэнтры якога ўзведзены драўляны васьмігранны барабан з шатровым верхам. Галоўны фасад завершаны камбінаваным трохвугольным франтонам і двухсхільным атыкам. Уваход аформлены 2-калонным порцікам (пазней ашаляваны). Пафарбаваныя ў жоўты колер фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі-франтонамі, крапаваны пілястрамі, завершаны трохвугольнымі франтонамі. Пазней да алтарнай сцяны далучана прамавугольная прыбудова, падзеленая перагародкай на 2 рызніцы. Інтэр'ерУнутры апсіду вылучае трох'ярусны іканастас на 16 абразоў перламутравай афарбоўкі з пазалотай, выкананы ў другой палавіне 19 ст. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia