Свята-Петра-Паўлаўская царква (Віцебск)
Віцебская Петрапаўлаўская царква знаходзілася ў Задзвінскай частцы горада Віцебска, у раёне сучаснай вуліцы Кастрычніцкай. Гісторыя![]() Мураваная царква пабудавана ў 1780 годзе на месцы папярэдняй драўлянай, непадалёку ад якой знаходзіліся 2 мураваныя філіяльныя царквы: Срэценская і Міхайлаўская (на беразе Заходняй Дзвіны, на іх месцы былі пабудаваны правіянцкія магазіны). У 1799г. у новую мураваную царкву былі пераведзены манахі базыльянскага манастыра. У 1839 г. Петрапаўлаўская царква з'яўлялася самым вялікім з прыходскіх храмаў горада. У пачатку XX стагоддзя над дзвярыма будынка быў надпіс, што ён пабудаваны ў 1780 г. з дабраславення ўніяцкага архібіскупа І. Лісоўскага на месцы старадаўняй Петрапаўлаўскай царквы[1]. Пашкоджана ў 1944 годзе. Галоўны фасад храма фланкіраваўся дзвюма трох'яруснымі вежамі, бакавыя рытмічна чляніліся 16 вялікімі аконнымі праёмамі. Інтэр’ер быў пакрыты размалёўкай XVIII ст. У 1945 яшчэ захоўваліся 18 кампазіцый, размешчаных на бакавых сценах і не перакінутых праз пілоны арках галоўнага нефа. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia