Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарнастаевічы)

Славутасць
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°59′00″ пн. ш. 24°23′39″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарнастаевічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская епархія
Архітэктурны стыль класіцызм
Дата пабудовы 1801 год
Глобус Беларусі globustut.by/gornostaev/…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарнастаевічы Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. З'яўляецца часткай сядзібна-паркавага ансамбля Бутаўт-Андрэйкавічаў. Помнік архітэктуры класіцызму.

Гісторыя

Царква ў пач. XX ст.

Пабудаваны ў 1801 годзе з бутавага каменю і цэглы.

Архітэктура

Храм уяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак з сакрысціямі абапал алтарнай часткі, накрыты двухсхільным дахам з дахоўкі, які на франтальным фасадзе выходзіць трохвугольным франтонам. Плоскасныя сцены з бутавага каменю крапаваны ордарнай пластыкай — трыгліфны фрыз антаблемента, прамавугольныя панелі, ліштвы акон, пілястры, порцік з цэглы, якія сваёй белізной вылучаюцца на поліхромным фоне бутавай муроўкі сцен. Галоўны фасад вылучаны шасцікалонным порцікам дарычнага ордара. У інтэр'еры над уваходам хоры.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya