Свята-Петра-Паўлаўская царква (Зарэчча)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Зарэчча Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік народнага дойлідства. ГісторыяПабудавана ў 1858 г. з драўлянага бруса, была прыпісана да Ярэміцкай Узнясенскай царквы. У 1889 г. пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа. АрхітэктураКампактная прамавугольная ў плане пабудова з трохграннай апсідай, над якой двухсхільны дах (у пачатку 20 ст. быў саламяным) пераходзіць у вальмавае пакрыццё з цыбулепадобнай галоўкай на барабане. Плоскасны галоўны фасад завершаны трохвугольным франтонам і вылучаны ў цэнтры прамавугольным уваходным праёмам. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны высока ўзнятымі малымі лучковымі аконнымі праёмамі. Званіца![]() ![]() Перад царквой асіметрычна пастаўлена цэнтрычная двух'ярусная званіца, ашаляваная і завершаная шатром. Верхні ярус-звон — адкрытая чатырохслуповая тэраса са званамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia