Свята-Петра-Паўлаўская царква (Плешчаніцы)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у г.п. Плешчаніцы Лагойскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на зав. Кірава. ГісторыяЛетам 1990 г. Плешчаніцкі пасялковы савет выдзяліў праваслаўнай грамадзе ўчастак зямлі плошчай 0,15 га пад пабудову царквы. У 1991 г. настаяцелем парафіі быў прызначаны святар Павел Баянкоў[1]. Царква была пабудавана ў 1996 — 98 гг. з дрэва на месцы драўлянага Міхайлаўскага храма, які быў закрыты ў 1930-я гг. і ў 1941 г. згарэў. АрхітэктураТвор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з 5-граннай апсідай. З боку франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім узвышаецца 1-ярусная чацверыковая шатровая званіца. Пасярэдзіне 2-схільнага шыфернага даху 2-ярусны чацверыковы светлавы барабан, накрыты шатром. Зрубленыя ў ластаўчын хвост неашаляваныя брусчатыя сцены члянёны арачнымі аконнымі праёмамі[2].
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia