Свята-Петра-Паўлаўская царква (Рыбакі)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Рыбакі, Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў заходнім боку ад вёскі, на могілках. ГісторыяПабудавана ў 1936 годзе з бетонных блокаў. АрхітэктураПомнік архітэктуры з рысамі рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам, над якім узведзены васьмігранны барабан з цыбулепадобным купалам. Да франтальнага фасада далучана двух’ярусная чацверыковая званіца, накрытая шатром з галоўкай. Прамавугольная апсіда пад двухсхільным дахам. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Інтэр’ерУнутры малітоўная зала перакрыта драўляным корабавым скляпеннем, адкрыта ў васьмігранны светлавы барабан. Апсіда вылучана 1-ярусным драўляным іканастасам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia