Свята-Петра-Паўлаўская царква (Сураж)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у гарадскім пасёлку Сураж Віцебскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Віцебская, 16. ГісторыяПершая вядомая царква Святых апосталаў Пятра і Паўла была пабудавана ў 1839 годзе з дрэва на падмурку і з’яўлялася творам народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з аднаяруснай званіцай. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал. Абшытыя цёсам і афарбаваныя сцены чляніліся 11 вялікімі вокнамі з жалезнымі кратамі, 4 малымі ў купале і ўваходнымі дзвярамі. У агароджы храма знаходзілася таксама мураваная капліца. Царква функцыянавала да 1936 года і была разбурана. Новы храмАднавіліся набажэнствы ў пачатку 1990-х гадоў, набажэнствы здзяйсняліся прыватным доме. Грамада была зарэгістравана 30 красавіка 1993 года[1]. У лістападзе 1996 года праваслаўныя веруючыя сабралі грошы і выкупілі ў раённага спажывецкага таварыства мэблевы магазін, каб перабудаваць яго пад царкву. У 2009 годзе будаўнічыя работы былі завершаны. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia