Свята-Петра-Паўлаўская царква (Трабы)
![]() Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Заснавана каля 1680 годзе, пабудавана ў 1784 годзе з дрэва, перабудавана на мяжы 19 — 20 ст. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Да чатырохсценнага зруба царквы далучана пяцігранная апсіда з нізкімі бакавымі рызніцамі. Двухсхільны дах трохвугольнымі застрэшкамі пераходзіць у вальмавы над апсідай; на галоўным фасадзе і над апсідай завершаны гранёнымі барабанамі з цыбулепадобнымі галоўкамі. Франтон галоўнага фасада па вуглах завершаны дэкаратыўнымі вежачкамі з гранёнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў прамавугольных ліштвах. Інтэр’ерУ агульнай прасторы малітоўнай залы перагародкай вылучаны прытвор, на якім размешчаны хоры. Інтэр’ер царквы аформлены ў пачатку 20 ст. Разны іканастас выкананы з пакрытага лакам маронага дубу ў 2 ярусы, расчлянёны калонамі з разным арнаментальным дэкорам. Абраз 18 ст. «Узнясенне». ЗваніцаУ пачатку 20 ст. перад царквой пастаўлена зрубная двух’ярусная чатырохгранная брама-званіца, завершаная нізкім шатровым васьмерыком з макаўкай. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia