Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ракавічы)

Праваслаўны храм
Свята-Раства-Багародзіцкая царква
53°30′43″ пн. ш. 24°50′06″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Ракавічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Гродзенская і Ваўкавыская
Благачынне Шчучынскае
Дата пабудовы 1910-я
Стан дзейнічае
Глобус Беларусі globustut.by/rakovichi/i…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ракавічы Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці.

Гісторыя

На паўднёвай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1910-я гг. з цэглы на месцы храма 1876 г. У стадыі будаўніцтва адлюстравана на фотаздымку Я. Балзункевіча пачатку 20 ст.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Пабудавана паводле канона чатырохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі. Над прытворам узведзена васьмерыковая шатровая званіца з цыбулепадобнай галоўкай. Праз кароткую трапезную званіца далучаецца да кубападобнага аб’ёму малітоўнай залы пад чатырохсхільным пакрыццём, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане.

Шануецца абраз «Маці Божая».

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya