Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Сёмкаў Гарадок)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — храм у в. Сёмкаў Гарадок Мінскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяПершапачаткова быў пабудаваны як касцёл. Быў закладзены ў 1802 годзе, пры падтрымцы Адама Хмары. Касцёл валодаў рысамі позняга барока і ранняга класіцызму. У 1866 годзе храм быў забрыны ў каталікоў і пераданы праваслаўнай царкве. Пасля Другой сусветнай вайны царква не выкарыстоўвалася і стала разбурацца. У сярэдзіне 1990-х гадоў храм быў закінутым і ўяўляў сабой руіны. Пасля рэканструкцыі пачатку 2000-х будынак значна змяніў сваё вонкавае аблічча. Зменены фасад і цалкам перароблены франтон, стаў выглядаць прасцей, замест дэкаратыўных элементаў з’явіліся тры невялікія арачныя вокны. ФактыХрам знакаміты тым, што ў сценах яго некалі адбывалася вянчанне бацькоў класіка беларускай літаратуры — Максіма Багдановіча. Таксама, па суседстве ў маёнтку Сёмкава жылі Янка Купала і Якуб Колас і пэўна яны наведвалі храм не раз[1]. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia