Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Ятра)
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Ятра, Навагрудскага раёна. ГісторыяПершыя пісьмовыя згадкі пра царкву ў Ятры адносяцца да 1761. У 1773 годзе на сродкі памешчыцы Кашыцавай была пабудавана новая драўляная царква ў выглядзе карабля. Згодна з апісаннем Мінскай епархіі 1864 года ў сяле Ятра знаходзілася Свята-Раства-Багародзіцкая, пятага класа драўляная царква, пабудаваная ў 1773 годзе памешчыцай Кашыцавай. Пры храме дзейнічала вучылішча для дзяцей. У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года — царква ў сяле Ятра Пачапаўскай воласці Навагрудскага павета драўляная, пабудаваная ў 1773 годзе, капітальна адрамантавана. Прамавугольны ў плане будынак, завершаны адным глухім купалам над гонтавым дахам. Інтэр’ер храма асвятляўся вокнамі, размешчанымі ў адзін рад, меў два ўваходы. Столь падшыта дошкамі, падтрымліваецца 6 драўлянымі слупамі, сцены пафарбаваныя алейнай фарбай, падлога зроблена з дошак. Іканастас быў пафарбаваны ў белы колер з пазалочанымі карнізамі, рамамі і разьбою, складаўся з 8 абразоў, размешчаных ў 1 рад. На званіцы, размешчанай асобна, было пяць званоў. Настаяцелем храма да 1893 года быў святар Адам Неслухоўскі, пасвечаны ў 1875 годзе. Пры царкве было заснавана царкоўна-прыходскае папячыцельства, працавала штатнае народнае вучылішча. У склад прыходу ўваходзілі вёскі Ятра, Кабыльнікі, Заполле, Концавічы, Ціхінка, Мілеўцы, Ганчары, Лабачы. У Памятных кніжках Мінскай губерніі захавалася прозвішча яшчэ аднаго святара Свята-Раства-Багародзіцкай царквы вёскі Ятра: Мікалай Баландовіч (1894—1914) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі). У 1929—1939 гадах настаяцелем храма быў святар Кіпрыян Клімуц (далучаны да ліку мясцовашанаваных святых у 2011 годзе на пасяджэнні святога Сінода Беларускай праваслаўнай царквы), асуджаны за веру Хрыстову савецкай уладай, які прыняў пакутніцкую смерць у папраўча-працоўным лагеры ў 1942 годзе. Пад час Другой сусветнай вайны настаяцелем храма быў святар Барыс Канстанцінавіч Кірык. У гады Другой сусветнай вайны мясцовыя партызаны ўзарвалі храм. Царква ў гонар Раства Прасвятой Багародзіцы ўчынена ў 1940-я гады ў драўляным будынку школы 1932 года. АрхітэктураВырашана працяглым прамавугольным зрубам, накрытым двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры 3 цыбулепадобнымі купаламі. Да франтальнага фасада далучаны двух'ярусны прытвор-званіца пад мансардавым пакрыццём. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia