Свята-Троіцкая царква (Арэхаўск)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква, размешчана ў цэнтры г. п. Арэхаўск, у невялікім скверы. Пабудавана ў 1838 г. з дрэва. Рэстаўрыравана ў 1990-х гг. АрхітэктураПомнік архітэктуры позняга класіцызму. У аснове аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі кубападобны аб'ём, накрыты паўсферычным купалам на нізкім, шырокім цыліндрычным барабане. Па восі ўсход—захад далучаны вузкі прытвор пад 2-схільным дахам і паўкруглая апсіда са сферычным пакрыццем. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны паўкруглымі вокнамі-люкарнамі. Інтэр'ер![]() Малітоўная зала расчлянена 4 падпружнымі аркамі. Барабан над залай вылучаны масіўным карнізам і нізкім атыкам, апсіда перакрыта конхай і вылучана аркай на 2 іанічных калонах. У інтэр'еры 1-ярусны драўляны іканастас. Сцены ўнутры атынкаваны і імітаваны пад мураваныя. Над уваходам на каваных кранштэйнах размешчаны драўляныя хоры з бакавымі вітымі сходамі. ЗваніцаПерад храмам асобна пастаўлена драўляная званіца, якая складае з царквой адзіны ансамбль. 2-ярусная 4-гранная пабудова накрыта гранёным шатром, акаймаваным унізе франтончыкам. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia