Свята-Троіцкая царква (Дуброўна)
Свята-Троіцкая царква — помнік архітэктуры ва ўсходняй частцы горада Дуброўна Віцебскай вобласці. У царкве выявіўся сінтэз традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства і рысаў класіцызму. Адрас — вул. Чырвонаслабодская, 3. АрхітэктураЦарква збудаваная з рысамі класіцызму ў 1809 годзе з цэглы. Аднакупальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі. Уключае галоўны аб’ём, апсіду і бабінец. На галоўным (паўднёва-заходнім) фасадзе бабінца знаходзіцца званіца. Атынкаваныя фасады сціпла дэкарыраваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі, прафіляванымі сандрыкамі прамавугольных аконных праёмаў. Перыметральны прафіляваны карніз прарываецца трохвугольнымі франтонамі на галоўным і бакавых фасадах. Інтэр’ерУнутры аб’ёмы храма аб’яднаны ў адзіную прастору (акрамі прытвора), цэнтральная частка якой вырашана круглай ратондай на 4 слупах і перакінутых цераз іх арках — апорная канструкцыя светлавога барабана. Абразы 1-й палавіны 19 ст. «Святая радзіна» і «Тайная вячэра». ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia