Свята-Троіцкая царква (Зёлава)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўная царква ў Зёлаве. Помнік драўлянага дойлідства. Пабудавана ў 1842 у в. Зёлава Драгічынскага раёна ў стылі позняга класіцызму. У 1960-я гады зачыненая, у 1990 г. аддадзеная вернікам. Помнік рэспубліканскага значэння. Згарэла 20 чэрвеня 2005 года. Ацалела званіца[1]. Пасля пажару 2005 ад храма засталіся некалькі цагляных калон ды падмурак з крыптай. У 2012 годзе было скончана ўзвядзенне новай царквы на месцы згарэлага храма[2]. АрхітэктураМае крыжова-цэнтрычную кампазіцыю. Складаецца з пяці зрубаў. Цэнтральны, квадратны ў плане зруб, завершаны масіўным граненым купалам, яго вуглы фланкіраваны чацверыковымі вежачкамі, увянчанымі галоўкамі. Па восях сіметрыі да асноўнага аб'ёму прылягаюць зрубы бабінца, алтару і бакавыя, утвараючы крыжападобную кампазіцыю. Яны накрытыя двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Сцены вертыкальна ашаляваныя дошкамі з нашчыльнікамі і гарызантальнай панэллю ўнізе, завершаныя карнізам на мадульёнах. Вокны прамавугольныя, размешчаныя ў два ярусы. Чацверыковы аб'ём над асноўным зрубам і хоры над бабінцам асвятляюцца паўцыркульнымі вокнамі. Інтэр'ерІнтэр'ер двухсветлавы. Зрубы бабінца і алтару маюць аднолькавую вышыню столі з асноўным аб'ёмам, бакавыя зрубы больш нізкія. Перамычкі праёмаў і хоры над уваходам падтрымліваюць калоны карынфскага ордара. Брама-званіцаПа восі царквы размешчаная трох'ярусная званіца-брама (васьмярык на двух чацверыках), накрытая купалам. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia