Свята-Троіцкая царква (Морына)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Морына Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Гісторыя![]() У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1865 годзе з дрэва. Адкрыта пасля рэстаўрацыі ў 1988—1990 гг. АрхітэктураПомнік народнага дойлідства з рысамі стылю мадэрн. Вырашана двух’ярусным аб’ёмам — кубападобны асноўны пераходзіць у васьмігранны, накрыты пакатым шатровым бляшаным дахам з васьмігранным барабанам і макаўкай у завяршэнні. Па падоўжнай восі дабудаваны прамавугольны прытвор з 1-яруснай пад двухсхільным дахам званіцай і апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны брусамі-сцяжкамі і адзінарнымі і здвоенымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў дашчатых ліштвах. Інтэр’ерАпсіда вылучана 1-ярусным на 8 абразоў драўляным белым іканастасам з пазалотай. Меўся мясцовашанаваны абраз «Маці Божая». Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia