Свята-Троіцкая царква (Янавічы, 1885)
Янавіцкая Свята-Троіцкая царква былая праваслаўная царква ў гарадскім пасёлку Янавічы. ГісторыяПабудавана ў 1885 годзе з цэглы, у 1904 годзе адрамантавана. На 1910 год ацэньвалася ў 25 000 руб. У 1884 годзе пры царкве пабудавана драўляная мужчынская, у 1908 годзе — жаночая аднакласная царкоўнапрыходскія школы. У 1902 годзе пабудавана мураваная двухпавярховая двухкласная царкоўнапрыходская школа. АрхітэктураТвор архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Белакаменны зрам са званіцай меў памеры 14×8×4 сажні. У яго сілуэце панавалі 2 цыбульчатыя купалы над званіцай і бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі. Атынкаваныя фасады чляніліся 10 вялікімі і 11 малымі вокнамі, 4 абітымі жалезам дзвярамі. Унутры атынкаваныя сцены былі пакрыты алейным роспісам на біблейскія сюжэты, выявамі святых. Апсіду вылучаў іканастас мастацкай работы (12×10 аршынаў, ацэнены ў 4000 руб.). Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia