Свята-Уваскрасенская царква (Шклоў)
Свята-Уваскрасенская царква — колішні праваслаўны храм у былой вёсцы Рыжкавічы (цяпер у межах горада Шклова Магілёўскай вобласці). ГісторыяУ 1701 годзе паведамляецца, што «шклоўская царква змуравана і дакончана панам Базылём Аўсяевічам, шклоўскім купцом, ягоным коштам, толькі падобна, не без дапамогі іншых». Яе ўзвялі ў традыцыях магілёўскай школы дойлідcтва, так званага магілёўскага барока. У царкве шанаваўся абраз Багародзіцы, які, паводле падання, з’явіўся ў 1640 годзе. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Шклоў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі. Гістарычныя крыніцы гэтага перыяду называюць царкву як Уваскрасенскую, пры якой дзейнічаў адпаведна Уваскрасенскі манастыр. Пры савецкай уладзе ў 1930-я гады храм быў адабраны ў вернікаў. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны (лета—восень 1941 года) на Рыжкаўскім ускрайку немцы зрабілі яўрэйскае гета. У пачатку 1960-х гадоў царкву ўзарвалі. У 2003 годзе на месцы былога храма праводзіліся археалагічныя даследаванні навукоўцамі з Акадэміі навук Беларусі пад кіраўніцтвам прафесара, доктара гістарычных навук Вольгі Ляўко.
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia