Свята-Узнясенская царква (Лужасна)
Свята-Увазнясенская царква (раней — Свята-Пакроўская царква) — праваслаўны храм у в. Лужасна (Віцебскі раён), па адрасе вул. Лынькова, 22. Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. ГісторыяПабудавана ў 1908 годзе з цэглы па праекце Уладзіміра Коршыкава на ўскраіне вёскі на правым беразе Заходняй Дзвіны. АрхітэктураХрам кананічнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыі: званіца, трапезная, асноўны аб'ём, апсіда. Планіровачная асаблівасць царквы — прыбудова нізкай пяціграннай рызніцы да тарцовай усходняй сцяны апсіды. У сілуэце будынку две дамінанты — асноўны двух'ярусны кубападобны аб'ём з цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане і трох'ярусная (васьмярык на двух чацверыках) шатровая званіца э макаўкай у завяршэнні. Фасады прарэзаныя арачнымі аконнымі праёмамі падвойнымі ў цэнтральным аб'ёме і строенымі ў званіцы. На фоне адкрытай цаглянай муроўкі вылучаюцца пабеленыя элементы дэкору, пазычаныя з арсенала старажытна-рускай архітэктуры: кілепадобныя калонныя ліштвы акон, аркатурныя паясы, філёнгавыя лапаткі, зубчастыя фрызы. Інтэр'ерУ інтэр'еры пануе прастора галоўнай двухсветлавой залы, у якую шырокімі арачнымі прасветамі раскрываюцца апсіда, бакавыя прыдзелы і трапезная. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia