Свята-Успенская царква (Зорычы)
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Зорычы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. ГісторыяЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1842 г. з дрэва на ўрадавыя сродкі[1]. Архітэктура![]() Помнік народнага дойлідства з рысамі неарускага стылю. Трохзрубная пабудова з паслядоўным размяшчэннем па падоўжнай планіровачнай восі бабінца, малітоўнай залы. Квадратны ў плане асноўны аб'ём завершаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым дахам і макаўкай. Дахі зрубаў аб'яднаны карнізам простага профілю. Галоўны і бакавыя фасады завершаны крапаванымі франтонамі з трохлопасцевымі кілепадобнымі шчытамі ў цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лапаткамі і прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Тры ўваходы ў царкву вылучаны шырокімі мураванымі ганкамі. Інтэр'ерУнутры прастора залы значна пашырана за кошт светлавога барабана, які пры дапамозе ветразяў апіраецца на 4 слупы. Апсіда вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам на 5 абразоў. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia