Свята-Успенская царква (Обаль)
Свята-Успенская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Обаль Сенненскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяПаводле этнографа Кірылы Анікіевіча царква ў Обалі з’явілася ў 1840-я гады, куды была перанесена з маёнтка Лускіных, якія пераехалі жыць у Варшаву. У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі захоўваюцца метрычныя запісы Обальскай Успенскай праваслаўнай царквы за 1846 год. З канца 1860-х гадоў і да пачатку ХХ стагоддзя святаром царквы быў Вікенцій Мяркур’евіч Шабуніо. З 1907 года па 1909 год святаром служыў сын Вікенція — Філарэт. У спісе вернікаў Обальскай царквы за 1923 год значацца Канстанцін Іванавіч Гаравец і Мірон Машэраў, бацькі будучых Герояў Савецкага Саюза Аляксандра Гараўца і Пятра Машэрава[1]. 6 красавіка 1929 года была прынята пастанова аб закрыцці храма, і з восені 1929 года і да пачатку 1941 года выкарыстоўваўся як складское памяшканне для захоўвання зерня. З 1941 года па 1948 год царква пуставала. У пасляваенныя гады будынак царквы вернуты ў калгаснае карыстанне як складское памяшканне. 29 ліпеня 1999 года быў афіцыйна зарэгістраваны прыход Обальскай царквы, але пад новай назвай — у гонар Святога Уладзіміра[2]. АрхітэктураАб’ём будынка складаецца з наступных частак. Першая — бабінец з трохвугольнымі франтонамі і даволі высокай званіцай. Другі паверх званіцы прарэзаны чатырма шырокімі вокнамі. Тут размяшчалася званіца са званамі. Над чацверыком званіцы ўзвышаўся трэці, глухі паверх званіцы ў выглядзе васьмерыка з купалам-цыбулінай. Над купалам узвышаўся праваслаўны васьміканцовы крыж. Купалы і дахі царквы былі адбіты жэсцю і пафарбаваны ці ў зялены, ці ў блакітны колер. Бабінец злучаўся з дзяцінцам з дапамогай перахода складанай формы. Дзяцінец (галоўны аб’ём) меў чатырохгранную форму і быў самы шырокі па прасторы. Над ім узвышаўся невялікі 12-граны барабан з невялікім купалам-цыбулінай. Над купалам існаваў праваслаўны васьміканцовы крыж. Апсіда царквы мела выгляд чатырохкутніка. Сцены прарэзаны звычайнымі чатырохкутнымі вокнамі з простымі налічнікамі. Аконныя рамы былі шматячэістай формы: шасцірадныя ў вышыню і чатырохрадныя ў шырыню, так як у тыя часы выкарыстоўваліся невялікія кавалкі шкла (з-за дарагавізны і дасціпнага ўжывання)[3]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia