Святлана Іванаўна Герасіменка
Святлана Іванаўна Герасіменка (укр.: Світлана Іванівна Герасименко; 23 лютага 1945[1], Барышыўка, Кіеўская вобласць — 8 красавіка 2025[2]) — савецкі і таджыкістанскі астраном, адкрывальнік Каметы Чурумава — Герасіменка, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Таджыкістан за дасягненні ў галіне навукі і тэхнікі імя Абу Алі Ібн Сіна (Авіцэны) за 2017 год за адкрыццё Каметы Чурумава — Герасіменка [3] БіяграфіяНарадзілася ў 1945 годзе ў пасёлку Барышаўка Кіеўскай вобласці ў сям’і настаўнікаў[4]. У 1968 годзе скончыла кафедру астраноміі Кіеўскага універсітэта, пасля паступіла ў аспірантуру. У верасні 1969 разам з Клімам Чурумавым, супрацоўнікам Галоўнай астранамічнай абсерваторыі НАН Украіны, адправілася ў экспедыцыю ў Алматы для назірання камет на пяцідзесяцісантымятровым тэлескопе. У ноч з 11 на 12 верасня 1969 года, назіраючы камету Комас-Сола, зрабілі фота, на якім апынулася яшчэ адна камета, якая атрымала назву па імёнах першаадкрывальнікаў — Камета Чурумава — Герасіменка. У 1973 годзе па запрашэнні Інстытута астрафізікі Таджыкістана пераехала ў Душанбэ, дзе працавала навуковай супрацоўніцай гэтага інстытута, праводзіла назіранні і вывучэнне камет. 2 сакавіка 2004 года Святлана Герасіменка разам з Клімам Чурумавым прысутнічала на касмадроме Куру у Французскай Гвіяне пры запуску Еўрапейскага міжпланетнага зонда «Разета», які адправіўся да каметы Чурумава — Герасіменка. Зонд дасягнуў каметы ў лістападзе 2014 года, а 12 лістапада ад яго аддзяліўся пасадачны модуль «Філы», які выканаў 7-гадзіннае збліжэнне і на працягу інтэрвалу 18:33…20:33 па беларускім часе здзейсніў першую ў гісторыі паспяховую пасадку на камету (тры пасадкі з двума адскокамі). Ушанаванне памяціЗноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia