Святлана Аляксандраўна Горваль
Святлана Аляксандраўна Горваль (25 жніўня 1986, Валожын, Мінская вобласць) — беларуская камерсантка, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання[1]. БіяграфіяНарадзілася 25 жніўня 1986 года ў Валожыне Мінскай вобласці. Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы па спецыяльнасці «Камерцыйная дзейнасць». Працавала спецыялістам аддзела рознічнага гандлю, начальнікам аддзела рознічнага гандлю ў ААТ "Гандлёвы дом «Нёман» у Гродна; намеснікам дырэктара, дырэктарам ААТ «Віцебскі ўнівермаг». Выбіралася дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7 склікання, член Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы[2]. Сям’яЗамужам, мае дачку. Узнагароды
Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia