Святлана Аляксандраўна Пенкіна
Святлана Аляксандраўна Пенкіна (6 чэрвеня 1951 — 20 кастрычніка 2016) — савецкая актрыса. БіяграфіяНарадзілася 6 чэрвеня 1951 года. Бацька — Аляксандр Паўлавіч Пенкін, афіцэр, палкоўнік. Скончыла Мінскі тэатральна-мастацкі інстытут. Удава Уладзіміра Мулявіна (1941—2003), за якога выйшла замуж у 1981. Змяніла прозвішча на Мулявіна-Пенкіна. У 1982 годзе ў іх нарадзіўся сын Валерый[1]. ФільмаграфіяАктрыса стала вядомай дзякуючы здымкам у савецкім 13-серыйным тэлефільме «Блуканне па пакутах» паводле аднайменнага рамана Аляксея Талстога. Роля Каці Булавінай была дыпломнай працай выпускніцы Мінскага тэатральнага інстытута. Працуючы над гэтым фільмам, маладая актрыса адначасова знялася яшчэ ў дзвюх карцінах. У фільме «Пыл пад сонцам» сыграла Ганну Міхайлаўну, паплечніцу літоўскага рэвалюцыянера Варэйкіса. У «Колеры золата» яе гераіня Зоя — сярод першых роляў. У 1982 годзе яна сыграла ролю Ліды у карціне «Сонечны вецер», а ў 1985 годзе — сакратарку Віку ў фільме «Будучаму стагоддзю», экранізацыі аднайменнага рамана Георгія Маркава , пасля чаго больш у кіно не здымалася.
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia