Святлана Велмар-Янкавіч
Святлана Велмар-Янкавіч (сербск.: Светлана Велмар-Јанковић, 1 лютага 1933, Бялград, Каралеўства Югаславія — 9 красавіка 2014, Бялград, Рэспубліка Сербія) — сербская пісьменніца. БіяграфіяЗ сям'і інтэлектуалаў. Бацька, пісьменнік Уладзімір Велмар-Янкавіч, член урада нацыянальнага выратавання пры нямецкай вайсковай адміністрацыі ў Сербіі (намеснік міністра культуры і рэлігіі), пакінуў краіну ў верасні 1944, жыў у Італіі і Іспаніі, загінуў у аўтамабільнай катастрофе. Скончыла жаночую гімназію ў Бялградзе. На другім курсе ўніверсітэта занялася журналістыкай. З 1959 працавала ў выдавецтве Асвета. З 1989 займалася вылучна літаратурнай працай. Выбраныя творыРаманы
АпавяданніП'есыЭсэПрызнаннеПрэміі Верба Андрыча, Машы Сялімавіча, прэмія Нацыянальнай бібліятэкі Сербіі за самую папулярную кнігу года (1992), прэмія часопіса НІН за лепшы раман года (1995) і інш. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (2009). Проза перакладзена на многія мовы, улучаючы карэйскую. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia