Святлана Віталеўна Кандрацьева
Святлана Віталеўна Кандрацьева (5 мая 1930, с. Вінагробль, Курскі раён, Курская вобласць, Расія — 15 студзеня 2004) — псіхолаг. Доктар псіхалагічных навук (1978), прафесар (1981). Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). БіяграфіяСкончыла Ленінградскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Жданава (спецыяльнасць «Псіхалогія», 1950). Працавала ў Мікалаеўскім педагагічным інстытуце, Украіна (1950—1951, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Камянец-Падольскім педагагічным інстытуце (1951—1957, кафедра педагогікі і псіхалогіі, выкладчык); Львоўскім (з 1961 пераведзены ў г. Драгобыч), Драгобыцкім педагагічным інстытуце (1958—1979, з 1966 — загадчык кафедры псіхалогіі); Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Я. Купалы (з 1979, кафедра педагогікі і псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1981 — кафедра псіхалогіі, загадчык кафедры, з 1998 — кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі, загадчык кафедры, з 2000 — навукова-даследчая лабараторыя прафесійнага развіцця асобы, загадчык лабараторыі) . Памерла 15 студзеня 2004 года, пахавана ў г. Гродна. Навуковыя інтарэсы: псіхалогія працы і асобы настаўніка; сацыяльная перцэпцыя; псіхалагічная рэгуляцыя камунікатыўнай дзейнасці; фарміраванне асобы (здольнасцяў і характару); сацыяльна-псіхалагічная адаптацыя рабочага ў працоўным калектыве; акмеалагічныя заканамернасці станаўлення прафесіяналізму ў рабоце з людзьмі. УзнагародыМедаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» і інш. Бібліяграфія
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia