Святлана Рыгораўна Вягера
Святлана Рыгораўна Вягера (нар. 20 верасня 1977, Наваполацк) — беларускі навуковец, эканаміст, доктар эканамічных навук, дацэнт. БіяграфіяСкончыла фінансава-эканамічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1998 годзе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». Пасля навучалася ў аспірантуры Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка». 17 студзеня 2003 года ў БДЭУ абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Развіццё бухгалтарскага ўліку амартызуемай маёмасці на прамысловых прадпрыемствах Рэспублікі Беларусь». У 2005 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка». У 2013 годзе таксама ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені доктара эканамічных навук на тэму «Развіццё метадалогіі бухгалтарскага ўліку зямлі ў кантэксце сучаснай тэорыі рэнты» па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка». З 1998 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце. З 2003 года па сакавік 2015 года працавала загадчыкам кафедры бухгалтарскага ўліку і аўдыту фінансава-эканамічнага факультэта, з сакавіка 2015 года па жнівень 2021 года займала пасаду першага прарэктара ўніверсітэта. Навуковая дзейнасцьСфера навуковых інтарэсаў ахоплівае праблемы бухгалтарскага ўліку, развіцця ўліку, эканамічнага аналізу і кантролю ў кантэксце канцэпцыі ўстойлівага развіцця, метадалогіі ўліку прыроднага капіталу, карпаратыўнай сацыяльнай справаздачнасці інш. Пад яе навуковым кіраўніцтвам абаронена кандыдацкая 1 дысертацыя. Аўтар боль за 150 навуковых публікацый[1]. Узнагароды
ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia