Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская
Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская (нар. 8 верасня 1950, в. Асаўляны, Мастоўскі раён) — беларускі літаратуразнавец. Доктар філалагічных навук (2000), прафесар (2003). БіяграфіяНарадзілася 8 верасня 1950 года ў вёсцы Асаўляны Мастоўскага раёна. Скончыла СШ № 1 г. Масты ў 1967 годзе[1]. Скончыла ў 1972 годзе Гродзенскі педагагічны інстытут, дзе працавала па 1976 года[2]. У 1976—1979 гадах у аспірантуры на кафедры савецкай літаратуры БДУ[1]. З 1979 года ў БДУ, у 1997—2001 гадах намеснік дэкана, адначасова з 1998 года загадчык кафедры[2]. Навуковая дзейнасцьДаследуе гісторыю рускай літаратуры 20 стагоддзя, рускую і беларускую драматургію, тэорыю і паэтыку жанраў[1]. Аўтар навуковых прац «Камедыя ў рускай драматургіі 1980—1990-х гадоў: (жанравая дынаміка і тыпалогія)», «Мадыфікацыя жанру трагікамедыі ў рускай драматургіі 80-90-х гадоў» (абедзве 1999), «Камедыя-памфлет: генезіс, станаўленне, паэтыка» (2002), «Паэтыка сучаснай рускай драмы (канец 20 — пачатак 21 ст.)» (2003), «Камедыя ў рускай драматургіі канца 20 — пачатку 21 ст.» (2006), адзін з аўтараў работ «Сучасная драматургія (другая палова 1980—1990-я гг.)» (1994), «Руская літаратура 20 ст. (20—40-я гг.)» (2007), «Руская літаратура першай паловы 20 ст.» (2009) і інш[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia