Святы Еранім (карціна Леанарда да Вінчы)
«Святы Еранім» (італ.: San Girolamo) — няскончаная карціна пэндзля вялікага італьянскага мастака Леанарда да Вінчы, якая захоўваецца ў Ватыканскай пінакатэцы. Заказаная царкоўнымі ўладамі Фларэнцыі, яна так і засталася незавершанай, паколькі мастак адбыў у Мілан у 1482 годзе. Карціна адносіцца да перыяду працы Леанарда да Вінчы ў майстэрні Андрэа Верок'я. Цэнтральным героем кампазіцыі з'яўляецца Святы Еранім, які каецца. Фігура Ераніма выразная. У правай руцэ ён трымае камень. Перад ім ляжыць звычайны спадарожнік гэтага святога — леў. ЗахаванасцьКарціна дайшла да нашага часу ў пашкоджаным стане. Яна была моцна абрэзана і затым распілавана на дзве часткі, з якіх ніжняя магла служыць векам скрыні. Гэтыя часткі сабраў разам кардынал Феш. Паводле падання, ён знайшоў ніжнюю частку карціны ў нейкай краме, дзе яна служыла стальніцай. Пасля смерці кардынала Пій IX, які пажадаў мець твор Леанарда ў карціннай галерэі Ватыкана, заплаціў за «Святога Ераніма» (у 1845 г.) 2500 тыс. франкаў. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia