Святы Рох
Святы́ Рох, Рох з Манпелье́ (лац.: Rochus, фр.: Roch, італ.: Rocco); 1345—1350, Манпелье, Францыя — 15 — 16 жніўня 1376, 1378 ці 1379, Манпелье або Вагера, Італія; традыцыйна ўсталяваныя гады жыцця — каля 1295 да 1327) — каталіцкі святы, абаронца ад чумы. Дзень памяці адзначаецца 16 жніўня. ![]() БіяграфіяПаводле падання, святы Рох нарадзіўся ў Манпелье каля 1295 годзе ў сям'і мера. Яшчэ пры нараджэнні ён быў адзначаны асаблівым знакам на грудзях у форме чырвонага крыжа. У 19-20-цігадовым узросце юнак страціў абодвух бацькоў, пасля чаго раздаў усю маёмасць убогім і накіраваўся ў Рым у пілігрымку. Дасягнуўшы Італіі, Рох заўважыў, што ў краіне лютуе эпідэмія чумы, пасля чаго пачаў вандраваць па краіне, даглядаючы хворых і ацаляючы іх малітвай і крыжам. Паведамлялася пра здзейсненыя ім лекаванні ў Аквапендэнтэ, Чэзене, Рыміні, Навары, Рыме, Мантуі, Мадэне і Парме. Вяртаючыся на радзіму, Рох сам заразіўся чумой у П'ячэнцы, быў выгнаны з горада і накіраваўся паміраць у закінутую лясную халупку. Паводле падання, сабака шляхціча па імю Готхард прынесла яму хлеб, каб Рох не памёр ад голаду. Неўзабаве святы ацаліўся ад чумы, а Готхард стаў яго памочнікам. Пасля гэтага святы Рох вярнуўся на радзіму, дзе адмовіўся раскрыць сваё імя і быў увязнены як шпіён паводле загаду ўласнага дзядзькі. Пасля пяцігадовага пазбаўлення волі ён сканаў 16 жніўня 1327 годзе. Па смерці ён быў апазнаны па знаку крыжа на грудзях. Шанаванне![]() Шырокае народнае шанаванне святога пачалося адразу ж пасля яго смерці, хоць афіцыйна ён не быў кананізаваны ўсутыч да XVII стагоддзя. У 1585 Папа Рыгор XIII змясціў яго імя ў рымскім мартыралогу. Канчаткова шанаванне Св. Роха было ўсталявана папам Урбанам VIII у 1629 годзе. Святому Роху маліліся, галоўным чынам, пра ацаленне ад чумы. Культ, першапачаткова абмежаваны Манпелье і паўночнай Італіяй, хутка распаўсюдзіўся ў Іспаніі, Францыі, Германіі і Нідэрландах. У Вільні паўстала рэлігійная суполка рохітаў. У жыцці святога «Vita Sancti Rochi», напісаным у 1478 годзе мэрам Брэшыі Франчэскам Дзіедам, прыведзены эпізод, паводле якога ў 1416 годзе, падчас правядзення Канстанцкага сабора, гораду пагражала эпідэмія чумы. Пасля маленняў да святога Роха і малітоўных працэсіяў эпідэмія абмінула горада. У 1485 годзе венецыянцы таемна вывезлі мошчы Св. Роха з Манпелье ў Венецыю, якая, як галоўнае гандлёвае горада, праз якое ішоў гандаль з Усходам, моцна пакутаваў ад смяротных эпідэміяў, у сувязі з чым святы Рох быў абвешчаны адным са святых апекуноў горада. У 1508 годзе ў Венецыі была пабудавана царква Сан-Рока. Святы Рох уважаецца заступнікам хворых на чуму і халеру, пакутуючых на хваробы ног і скуры; пілігрымаў, хірургаў; а таксама сабак і хатняе скаціны[1]. Святы Рох — апякун французскага Манпелье (у яго гонар названы гарадскі сабор, вуліца, сквер і чыгуначны вакзал) і некалькіх італьянскіх гарадоў. ![]() Каталіцкая царква адзначае памяць святога 16 жніўня. У шматлікіх местах па ўсім свеце ў гэты дзень ладзяцца маляўнічыя працэсіі. ІконаграфіяНа класічнай выяве святы Рох зазвычай паказаны маладым пілігрымам у лахманах, які паказвае на чумную язву на сваёй левай назе. Часта разам з ім адлюстроўваюць сабаку, які трымае ў роце хлеб ці ліжа яго рану. Яшчэ адным характэрным іконаграфічным атрыбутам з'яўляецца кій пілігрыма. Гл. таксамаЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia