Свінакроп вясенні
Свінакроп вясенні[1][2] (Spergula morisonii) — від двухдольных раслін роду Свінакроп (Spergula) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Упершыню апісаны французскім батанікам Аляксандрам Баро ў 1847 годзе[3][4]. Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання![]() Вядомы з Аўстрыі, Бельгіі, Балгарыі, Чэхіі, Славакіі, Даніі, Фінляндыі, Францыі, Германіі, Нідэрландаў, Іспаніі, Венгрыі, Італіі, Партугаліі, Нарвегіі, Польшчы, Румыніі, Швецыі, краін Балтыі, еўрапейскай часткі Расіі і Алжыра. Занесена ў Вялікабрытанію (Англія) і ЗША (Мэрыленд, Масачусетс, Нью-Джэрсі)[5]. Расце па пясчаных абочынах дарог, на парушаных месцах на вышыні 10-100 м[6]. Батанічнае апісаннеСцябло вышынёй 5-35 см, часта разгалінаванае ў цэнтральнай частцы расліны[6]. Лісце звычайна плоскае[6], простае, размешчана супратыўна[2]. Кветкі з пяццю[2] яйкападобнымі пялёсткамі[6]. Плод — каробачка[2]; насенне лінзападобнае з прыдаткамі ў выглядзе крылцаў ад светла-карычневага да карычнева-чорнага колеру[6]. Цвіце вясной і ў пачатку лета[6]. Прыродаахоўная сітуацыяЗанесена ў Чырвоную кнігу Эстоніі і Чырвоныя кнігі Калінінградскай вобласці і рэспублікі Карэлія (Расія)[2]. Сінонімы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia