Свіслацкая настаўніцкая семінарыяСві́слацкая настаўніцкая семінарыя[1] — навучальная ўстанова для падрыхтоўкі школьных настаўнікаў, якая дзейнічала ў Свіслачы з 1876 да 1921 года. Заснаваная на месцы чатырохкласнай прагімназіі. У час Першай сустветнай вайны, з 1915 года, семінарыя дзейнічала ў эвакуацыі ў Мядыні ў Калужскай губерні[2]. У семінарыі выкладаліся Закон Божы, асновы педагогікі, руская і царкоўнаславянская мовы, арыфметыка, асновы геаметрыі, фізіка, чарчэнне, каморніцтва, геаграфія, гісторыя, музыка, чыстапісанне, рамёствы і інш. Тэрмін навучання складаў 3 гады, з 1907 года — 4 гады[1]. Семінарыя мела падрыхтоўчы клас, узорнае пачатковае вучылішча[1]. У 1912/1913 навучальным годзе было 140 навучэнцаў[1]. У 1877—1882 гадах у семінарыі настаўнічаў этнограф Мікалай Нікіфароўскі[3]. Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia