Севярына Вучкавіч
Севярына Вучкавіч (харв.: Severina Vučković; нар. 21 красавіка 1972, Спліт, Пар Харватыя, СФРЮ) — харвацкая спявачка і актрыса, прадстаўнік Харватыі на конкурсе песні Еўрабачанне 2006. Асабістае жыццёУ 2010 годзе Севярына пазнаёмілася з сербскім бізнэсмэнам Міланам Паповічам на святкаванні яго дня нараджэння, куды яна была запрошаная выступаць. Неўзабаве яны пачалі сустракацца, а ў жніўні 2011 года спявачка абвясціла пра сваю цяжарнасць. Адносіны харвацкай спявачкі і сербскага бізнэсмэна выклікалі вялікую цікавасць СМІ ў Харватыі і іншых краінах былой Югаславіі. У лютым 2012 года ў пары нарадзіўся сын Аляксандр. Хлопчык быў ахрышчаны ў каталіцкай царкве ў Рыеке. Са слоў Севярыны, яна б хацела, каб яе сын прайшоў абрад хрышчэння як у праваслаўнай, так і ў каталіцкай царкве, але гэта немагчыма, бо абедзве царквы разглядаюць сакрамэнт хросту як прыналежнасць да той ці іншай рэлігіі. На працягу гэтага часу Севярына жыла на тры гарады — Бялград, Вршац і Заграб. У кастрычніку 2012 года спявачка паведаміла, што рассталася з Паповічам і вярнулася ў Заграб. Праз некалькі месяцаў пара сышлася і ў жніўні 2013 года канчаткова расталася. У кастрычніку 2015 году Севярына выйшла замуж за сербскага футбаліста Ігара Коіча, які маладзейшы за яе на 15 гадоў. СкандалУ 2004 годзе спявачка апынулася ўцягнутай у скандал пасля таго, як у Інтэрнэце з’явілася відэа, на якім быў палавой акт паміж спявачкай і бізнэсмэнам Міланам Лучычам. Скандал быў звязаны з тым, што Лучыч на момант здымкі быў жанаты, а спявачка да гэтага пазіцыянавала сябе як верніца каталічка і асуджала пазашлюбныя палавыя зносіны[2]. Вучычковіч паспрабавала судзіць сайт, на якім была выкладзеная стужка, сцвярджаючы, што запіс уяўляе сабой яе інтэлектуальную ўласнасць[3][4], але справа была спынена ў ліпені 2004 года[5]. Цікавыя фактыУ 2007 годзе выйшаў Славенскі фільм «Пеўневы сняданак» (славенск.: Petelinji zajtrk), у якім Севярына сыграла саму сябе, то бок вядомую спявачку. Па сюжэце фільма яе персона адыграла важную ролю ў фінальнай развязцы. Дыскаграфія
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia