Севільскі метрапалітэн
![]() Севільскі метрапалітэн (ісп.: Metro de Sevilla) — сетка лёгкага метро ў горадзе Севілья (Іспанія) і ў наваколлі. Сістэма цалкам незалежная ад іншага чыгуначнага транспарту або вулічнага руху. Усе станцыі былі пабудаваны з дзвярыма на платформе. Была шостай лініяй метро, пабудаванай у Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі, Більбаа і Пальма-дэ-Мальёрка. У цяперашні час з’яўляецца пятай па велічыні лініяй метро ў Іспаніі па колькасці перавезеных пасажыраў (больш за 12 млн у 2009). ГісторыяПраектаванне метро ў Севільі пачалася ў 1974 годзе з трох планаваных ліній, якія павінны былі ахапіць толькі горад Севілью. Гэты праект быў адменены ў 1983 годзе, пасля заканчэння будаўніцтва некаторых тунэляў, з-за асцярог, што некаторыя гістарычныя будынкі могуць быць пашкоджаны. Эканамічная мэтазгоднасць метро таксама была сумніўнай у горадзе, насельніцтва якога расло не так хутка, як прадказвалася. У 1999 годзе ажыццяўляць новы праект метро пачала Севільская Карпарацыя Метрапалітэна ((ісп.: Sociedad del Metro de Sevilla)), заснаваная былым мэрам Севільі. Метрапалітэн павінен быў быць завершаны ў 2006 годзе, але пачаў сваю працу толькі 2 красавіка 2009 г.[1] У адпаведнасці з новым праектам, сетка метро ахопіць Севілью і яе агламерацыю (1,5 млн чалавек) і будзе налічваць чатыры лініі. Лініі метроСтанам на 2023 год дзейнічае толькі першая лінія. Адкрыццё другой, трэцяй і чацвёртай ліній планавалася на 2017 год, але іх будаўніцтва было прыпынена.
Спіс станцый першай лініі метро![]() ![]() Час працы метро
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia