Сезар Торэс Марцінес
Сезар Торэс Марцінес (ісп.: César Torres Martínez; 1905 — 14 лістапада 1988) — іспанскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. У перыяд Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам Луга, Альмерыі, Авілы, Хаэна і Гранады. БіяграфіяНарадзіўся ў Галісіі. Вывучаў права ва ўніверсітэце Сант’яга-дэ-Кампастэла. Далей працаваў юрыстам. З юнацтва быў членам Аўтаномнай галісійскай рэспубліканскай арганізацыі, заснаванай Сант’яга Касарэсам Кірога[1], з якім падтрымліваў цесныя сяброўскія адносіны[2]. Пазней уступіў у партыю Рэспубліканская левая[3]. У гады Другой рэспублікі быў грамадзянскім губернатарам правінцый Луга, Альмерыя, Авіла і Хаэн[2]. У чэрвені 1936 года прызначаны грамадзянскім губернатарам Гранады. Гэтую пасаду займаў да пачатку грамадзянскай вайны[4]. Ужо 20 ліпеня арыштаваны мяцежнымі вайскоўцамі і заключаны ў турму[5]. Асуджаны ваенна-палявым судом[6] да больш чым трыццаці гадоў турмы[7]. Таксама быў пазбаўлены права займацца адвакацкай дзейнасцю[1]. У студзені 1944 года вызвалены ўмоўна-датэрмінова[8]. Вярнуўся ў родную Галісію, дзе ў 1954 годзе стаў членам савета дырэктараў Banco de Vigo[9]. Прыватнае жыццёДвойчы быў у шлюбе: з Жазефінай Дыяс Торэс (1933) і Эльвірай Габерна Лага (1954). Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia