Сельскагаспадарчая секцыя ІнбелкультаСельскагаспадарчая секцыя — секцыя Інбелкульта, якая дзейнічала з 19 снежня 1923 да 1927, да 1925 называлася агранамічнай[1]. Мела 3 падсекцыі (лясную, меліярацыйную, па вывучэнню рамеснай сельскагаспадарчай прамысловасці) і 3 камісіі (рэдакцыйную, тэрміналагічную, па вывучэнні тэхнікі сельскай гаспадаркі). У секцыі працавалі Я. М. Афанасьеў, М. I. Бурштэйн, М. М. Ганчарык, Г. I. Гарэцкі, С. I. Журык, А. К. Кедраў-Зіхман, С. П. Мельнік, М. В. Найдзёнаў, П. П. Рагавой, С. В. Скандрыкаў[1]. Асноўныя кірункі даследаванняў: апрацоўка навуковай беларускай сельскагаспадарчай тэрміналогіі, вывучэнне гісторыі развіцця сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі, быту вёскі, зямельнага права і зямельных адносін у дарэвалюцыйнай і савецкай Беларусі, эканомікі, некаторых пытанняў кааперавання, распрацоўка пытанняў тэхнікі сельскай гаспадаркі і сельскагаспадарчай прамысловасці Беларусі па літаратурных крыніцах, матэрыялах, сабраных даследчымі ўстановамі і супрацоўнікамі секцыі і інш[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia