Селядцападобныя
Селядцападобныя (Clupeiformes) — атрад касцістых рыб. АпісаннеДаўжыня 5—75 см (дараб да 3,7 м), маса (акрамя дараба) ад некалькіх грамаў да 4 кг. Цела серабрыстае, сціснутае з бакоў, укрытае цыклоіднай луской. Спінны плаўнік адзін, брушныя плаўнікі маюць 6—8 прамянёў. Адкрытапузырныя, плавальны пузыр злучаецца каналам са страваводам і мае адросткі. Добра развіты сейсмасенсорныя каналы на жабравай накрыўцы. Жаберныя тычынкі служаць цадзільным апаратам. ПашырэннеВядомыя з верхняюрскага, шматлікія з верхнемелавога перыяду. Падзяляюцца на 3 сямействы: селядцовыя, анчоусавыя, дарабавыя; каля 70 родаў, 300 відаў. Пашыраны ў трапічных, умераных і зрэдку ў халодных марскіх водах; некаторыя жывуць у прэсных водах або заходзяць у рэкі на нераст. Чародныя пелагічныя рыбы. Асаблівасці біялогііКормяцца планктонам (дараб — драпежнік). Адкладваюць шматлікую ліпкую ікру на грунт або водарасці. ПромыселМногія віды аб'екты промыслу. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia