Сент-Клаўдскі дзяржаўны ўніверсітэт

Сент-Клаўдскі дзяржаўны ўніверсітэт
англ.: St. Cloud State University
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: St. Cloud State University
Заснаваны 1869
Студэнты 11 841[1]
Краіна
Размяшчэнне Сент-Клаўд, Мінесота, ЗША
Сайт stcloudstate.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сент-Клаўдскі дзяржаўны ўніверсітэт (англ.: St. Cloud State University) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, які месціцца ў горадзе Сент-Клаўд у штаце Мінесота, ЗША.

Агульная характарыстыка

Заснаваны ў 1869 годзе, універсітэт з'яўляецца адной з буйнейшых устаноў у сістэме каледжаў і універсітэтаў штата Мінесота. Універсітэт прапануе больш за 200 спецыяльнасцей і спецыялізацый бакалаўрыяту. На другім ўзроўне вышэйшай адукацыі прапануецца больш за 60 праграм і сертыфікатаў, у тым ліку спецыяліста, магістра мастацтваў, магістра бізнес-адміністравання, магістра інжынернага менеджменту, магістра музыкі і інш. Доктарскія ступені прапануюцца ў галіне кіравання вышэйшай адукацыяй і кіравання адукацыяй і лідарства.

Структура

  • Каледж навукі і інжынерыі
  • Каледж вольных мастацтваў
  • Школа адукацыі
  • Школа здароўя і сацыяльных паслуг
  • Школа бізнесу
  • Школа вылічальнай тэхнікі, інжынерыі і навакольнага асяроддзя
  • Школа грамадскіх спраў
  • Школа мастацтваў

Гл. таксама

Крыніцы

  1. Integrated Postsecondary Education Data System — 1992.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya