Септыманія![]() Септыманія (лац.: Septimania) — гістарычная вобласць на французскім узбярэжжы Міжземнамор'я, якая ляжыць паміж горнымі хрыбтамі Пірэнеяў і Севенаў, з аднаго боку, і далінамі Гароны і Роны, з іншага. Названа ў гонар Сёмага легіёна, ветэраны якога (septimani) былі надзелены Аўгустам землямі ў гэтай мясцовасці. У наш час уваходзіць у склад французскага рэгіёна Лангедок-Русільён. Пасля падзення Рымскай імперыі Септыманія даўжэй за іншыя вобласці Галіі прызнавала ўладу вестготаў. Правінцыя кіравалася герцагамі, адзін з якіх, Ліўва, сам у 568 годзе стаў каралём, а іншы — Павел, у 672—673 гадах узначальваў паўстанне супраць караля Вамбы. У тыя часы Септыманія складалася з сямі акруг: Нарбона, Нім, Без'е, Маклон, Ладэў, Агд і Юзес. Пазней амаль усе гэтыя гарады ўвайшлі ў склад французскай правінцыі Лангедок. У 721 годзе Септыманія падверглася мусульманскаму нашэсцю. Першапачаткова захопнікі жадалі пайсці іншым шляхам — пасля таго, як яны перайшлі Пірэнеі і ўзялі Нарбону, яны аблажылі Тулузу. Але герцаг аквітанскі Эд Вялікі ў бітве пры Тулузе разбіў арабаў і зняў аблогу. Неўзабаве новыя войскі арабаў ізноў сталі штурмаваць Еўропу, і дайшлі да Септыманіі, Бургундыі і левага берага рэкі Роны. У 732 годзе яны былі пераможаны ў бітве пры Пуацье Карлам Мартэлам, і гэта адкрыла Септыманію для засялення франкамі, якое і адбылося да 768 годзе. Пры Каралінгах Септыманія лічылася даменам Аквітанскага каралеўства, аднак у 817 годзе вылучылася ў самастойнае герцагства (марку). Паступова назва Септыманія была выцеснена назвай Готыя. Праз некалькі дзесяцігоддзяў Готыя перайшла ў рукі графаў Тулузскіх і страціла палітычную самастойнасць. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia