Сербская аўтаномная вобласць Усходняя Славонія, Баранья і Заходні Срэм
Се́рбская аўтано́мная во́бласць Усхо́дняя Славо́нія, Бара́ня і Захо́дні Срэ́м (сербск.: Српска аутономна област Источна Славонија, Барања и Западни Срем / Srpska autonomna oblast Istočna Slavonija, Baranja i Zapadni Srem) або САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна — былая самаабвешчаная сербская аўтаномная вобласць у Харватыі. Адна з трох САВ, якія заснавалі Рэспубліку Сербская Краіна ў 1991 г. САВ Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм Краіна ўключала часткі такіх геаграфічных рэгіёнаў: Усходняя Славонія, Бараня і Заходні Срэм. Аўтаномная вобласць была абвешчаная 25 чэрвеня, а 26 чэрвеня яе першым прэзідэнтам стаў Горан Хаджыч. 26 студзеня 1992 ўвайшла ў склад Рэспублікі Сербская Краіна. Выйшла з Рэспублікі Сербская Краіна ў выніку атакі харвацкіх войскаў падчас аперацыі «Бура» 4 жнівеня — 7 жнівеня 1995. Насельніцтва гэтага раёна было этнічна змешаным. Перад вайной было 192 163 жыхароў, з іх 90 454 (47 %) харватаў, 61 492 (32 %) сербаў і 40 217 (21 %) прадстаўнікоў іншых народаў (венгры, цыганы, немцы, русіны, славакі і г. д.). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
Гл. таксама |
Portal di Ensiklopedia Dunia