Сервацый Маастрыхцкі
Сервацый Маастрыхцкі (нідэрл.: Servaas van Maastricht, лац.: Servatius Сербатыяс; (традыцыйна) нарадзіўся ў Арменіі — памёр 13 мая 384, Маастрыхт, Нідэрланды) — першы біскуп Тонгерэнскі (сучасная Бельгія), хрысціянскі святы, шануецца як свяціцель, памяць у Каталіцкай царкве здзяйсняецца 13 мая. Заступнік Маастрыхта, Грымбергена і Схейндэла. Пэўных звестак пра паходжанне Сервацыя няма. Лічыцца, што ён нарадзіўся ў Арменіі і праз Іерусалім прыбыў на тэрыторыю сучасных Бельгіі і Нідэрландаў (прычынай жыціе называе цудоўны відзеж анёла, які загадаў яму весці пропаведзь хрысціянства ў паўночных землях). Быў пасвечаны ў біскупы горада Тонгерэна на тэрыторыі сучаснай Бельгіі. У нямецкім Трыры Сервацый пазнаёміўся з Афанасіем Александрыйскім, які знаходзіўся там у ссылцы ў 336—338 гадах. На царкоўным саборы ў Сердыцы (сучасная Сафія) у 343 годзе Сервацый стаў абаронцам Афанасія ад арыян (пра гэта згадвае сам Афанасій у сваіх лістах[1]). Сервацый увайшоў у гісторыю царквы як адзін з абаронцаў трынітарнага дагмату ад нападак арыян (вядомы сваім асуджэннем арыянскіх біскупаў на саборы ў Кёльне ў 346 годзе). У 350 годзе Сервацый стаў пасланцам узурпатара Магненцыя да імператара Канстанцыя II у Эдэсу. На памесным саборы ў Рыміні (359—360 гады) вёў доўгія спрэчкі з арыянамі, але быў уведзены ў зман і падпісаў арыянскі сімвал веры[2]. У 381—382 гадах здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе, як апавядае паданне, яму з’явіўся апостал Пётр і загадаў у сувязі з нашэсцем гунаў перанесці біскупскую кафедру ў Маастрыхт. ![]() Сканаў каля 384 года ў Маастрыхце, дзе яго мошчы захоўваюцца ў кафедральным саборы — базіліцы Святога Сервацыя. Частка мошчаў Святога Сервацыя знаходзіцца ў базіліцы Святога Ламберта ў Дзюсельдорфе (Германія)[3]. Гейнрых фон Фельдэке ў XII стагоддзі на аснове лацінскага жыція Сервацыя напісаў яго пераказ у вершах на народным (лімбургскім) дыялекце. Сярэднявечныя легенды прыпісвалі святому сваяцтва з Іаанам Хрысціцелем і 375 гадоў жыцця. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia