Серджыа Канавера
Серджыа Канавера (італ.: Sergio Canavero, нар. 1964) — італьянскі нейрахірург, які ў 2015 годзе заявіў, што ўпершыню ў свеце зробіць перасадку галавы чалавеку. Аднак станам на люты 2023 года гэтага яшчэ не адбылося. Жыццё і адукацыяКанавера вырас у Турыне ў беднай сям’і[1] У 18 гадоў паступіў на медыцынскі факультэт Турынскага ўніверсітэта і скончыў яго. Працаваў у шпіталі Турынскага ўніверсітэта. Займаўся хірургічнай практыкай 22 гады, пакуль кантракт з ім не скасавалі ў лютым 2015 года. Пасля гэтага Канавера займаў пасаду ганаровага прафесара Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта. Трансплантацыя галавыУ 2015 годзе Канавера афіцыйна заявіў[2], што вельмі блізкі да паспяховай перасадкі чалавечай галавы, і падрабязна апісаў план гэтай хірургічнай працэдуры. Канавера падлічыў, што такая аперацыя запатрабуе брыгады са ста хірургаў, каля 36 гадзін часу і арыенціровачна абыдзецца ў 12,8 млн долараў. Першым чалавекам, які добраахвотна пагадзіўся ўдзельнічаць у працэдуры Канаверы па трансплантацыі галавы, стаў Валерый Спірыдонаў, расійскі праграміст, які цярпіць на спінальную мышачную атрафію[3]. Аднак пазней Спірыдонаў адмовіўся ад удзелу[4]. У студзені 2016 года Канавера і яго каманда апублікавалі прэс-рэліз[5], у якім сцвярджалі, што правялі паспяховую перасадку галавы малпе, якая, па іх меркаваннях, перажыла працэдуру без неўралагічных пашкоджанняў і была жывыя на працягу 20 гадзін. Аднак спінны мозг не быў злучаны, і малпа ўвесь час была без прытомнасці. У лістападзе 2017 года было абвешчана, што каманда з Харбінскага медыцынскага ўніверсітэта ў Кітаю пад кіраўніцтвам Канаверы паспяхова зрабіла першую ў свеце перасадку галавы мёртвага чалавека на труп[6]. Аперацыя па трансплантацыі доўжылася 18 гадзін, урачы здолелі паспяхова злучыць пазваночнік, нервы і сасуды. Пасля гэтага Канавера заявіў, што правядзе аперацыю па перасадцы галавы жывому чалавеку, грамадзяніну Кітая, бо менавіта гэтая краіна падтрымала даследаванні вучонага[7]. Тэма не атрымала далейшага развіцця, а падыход Канаверы раскрытыкавалі шматлікія калегі-нейрахірургі і спецыялісты па біяэтыцы[8][9]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia