Серпакрылыя молі
Серпакрылыя молі (Plutellidae) — сямейства матылькоў. АпісаннеМатылі сярэдняй велічыні з размахам крылаў 13-30 мм. Галава са шчыльна прыціснутымі лускавінкамі на лбе, якія тырчаць у выглядзе пучка на цемені. Вочкі прысутнічаюць. Вусікі ніткападобныя і перавышаюць палову даўжыні пярэдняга крыла. Сківічныя шчупікі 4-членікавыя. Губныя шчупікі накіраваныя наперад, 2-і членік можа быць са шчоткай волосападобных лускавінак, 3-і членік часта шылападобны і загнуты ўверх. Крылы выцягнутыя, часам з серпападобна загнутай вяршыняй. Матылькі ў спакойным стане сядзяць паралельна субстрату з выцягнутымі наперад вусікамі. Вусені верацёнападобныя, спачатку жывуць у мінах, затым адкрыта на лісці, аплецены шаўкавінкамі. Шэраг відаў пашкоджвае сельскагаспадарчыя культуры. Акукляюцца ў сеткаватым кокане. У Расіі і сумежных краінах 11 родаў і 70 відаў. РодыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia