Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі
Сесіль Дзмітрыеўна Такаішві́лі[4] (груз. სესილია დიმიტრის ასული თაყაიშვილი; 30 (13) кастрычніка 1906 — 21 мая 1984) — грузінская савецкая актрыса тэатра і кіно. Народная артыстка СССР (1966). БіяграфіяНарадзілася ў горадзе Батумі. У 1926 годзе скончыла драматычную студыяю пад кіраўніцтвам А. Н. Пагавы ў Тбілісі і была прынята у трупу Грузінскага тэатра імя Шата Руставелі. У 1930—1967 гадах — актрыса Тэатра імя Катэ Марджанішвілі, які пераехаў у Тбілісі ў 1930 годзе. Памерла Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі 21 мая 1984 года. Пахавана на Сабурталінскіх могілках у пантэоне выдатных дзеячаў Грузіі. ТворчасцьВыканаўчае майстэрства С. Д. Такаішвілі адметнае вастрынёй формы, самабытнасцю, гумарам, яскравай характарнасцю. Сярод выкананых роляў у тэатры: Анка («Паэма пра сякеру» М. Пагодзіна), Катарына («Утаймаванне наравістай» У. Шэкспіра), Агудалава («Беспасажніца» А. Астроўскага), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф. Шылера), Бабуля («Я, бабуля, Іліко і Іларыён» Н. Думбадзэ і Р. Лордкіпанідзэ), Параскева («З іскры» Ш. Дадыяні), Сюзанна («Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ) і іншыя. У 1945 годзе Сесіль Дзмітрыеўна Такаішвілі дэбютавала ў кіно, у фільме «Свавольныя суседзі». Знялася больш чым у 40 кінафільмах[5]. Сярод кінафільма з яе ўдзелам: «Наш двор», «Я, бабуля, Іліко і Іларыён», «Я бачу сонца», «Дрэва жадання», «Зорка майго народа», «Саджанцы», «Манана», «Калі заквітнеў міндаль», «Смерць філатэліста», «Заноза», «Я і маі суседзі», «Блакітныя горы, альбо непраўдападобная гісторыя» і іншыя. Узнагароды і званні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia