Сесілія Фламанд
Сесілія Фламанд (шведск.: Cecilia Lovisa Margareta Flamand, 20 ліпеня 1860, Стакгольм[2] — 12 кастрычніка 1922[3]) — шведская балерына. Салістка Каралеўскага балета ў Стакгольме з 1883 па 1909 год.[4] БіяграфіяСесілія Фламанд была дачкой ювеліра Канстанціна Фламанда і Хэдвіг Шэстэт. З 1873 па 1877 год вучылася ў Каралеўскім балеце, з 1877 па 1881 год выступала ў масоўцы, з 1881 па 1883 год — другая танцоўшчыца, з 1883 па 1909 год — салістка Каралеўскага балета. У 1880—1883 гадах была вучаніцай Шарлоты Цёрнер. У 1882 годзе атрымала стыпендыю для навучання танцам у школе Аўгуста Бурнанвіля ў Капенгагене. Фламанд выступала ў якасці запрошанага артыста ў Хоф-оперы ў Берліне ў 1884 годзе. Сярод яе роляў: Абаціса ў «Robert», Ундзіна, Літоўка, Іспанскае сола, люстраны танец у «La ventana» і «Pas des mauteaux». Сесілія Фламанд лічылася адной з дзевяці лепшых балерын Каралеўскага балета ў перыяд з 1864 па 1901 год, нараўне з Амандай Форсберг, Хільдай Лунд, Амаліяй Полсан, Агнес Крыстэнсан, Гунхільдай Росен, Джэні Брант, Ганнай Вестберг і Вікторыяй Страндын. Зноскі
Літаратура |
Portal di Ensiklopedia Dunia