Сесілія Шведская
Сесілія Шведская (шведск.: Cecilia av Sverige; 22 чэрвеня 1807, Стакгольм — 27 студзеня 1844, Ольдэнбург) — шведская прынцэса, вялікая герцагіня Ольдэнбургская. Кампазітар. БіяграфіяПрынцэса Сесілія была дачкой караля Швецыі Густава IV Адольфа і Фрэдэрыкі Бадэнскай. Яе сям’я была вымушана пакінуць Швецыю пасля звяржэння бацькі ў 1809 годзе і пераехаць жыць ў Бадэн. Адносіны паміж бацькамі сталі псавацца, і ў 1810 годзе яны раз’ехаліся, а ў 1812 годзе развяліся. Фрэдэрыка Даратэя шмат вандравала і памерла ў 1826 годзе ў Лазане. Густаў Адольф, узяўшы сабе імя палкоўніка Густаўсана, па большай частцы жыў у Германіі і Швейцарыі. Выхаваннем Сесіліі ў асноўным займалася бабуля, герцагіня Амалія. У 1830 годзе Сесілія сустрэла вялікага герцага Ольденбургскага Аўгуста, сына герцага Пятра і Фрыдэрыкі Вюртэмберг. Яны прыходзіліся адзін аднаму далёкімі сваякамі, абое былі членамі роду Гальштэйн-Готарпаў і нашчадкамі Крысціяна Аўгуста Гальштэйн-Готарпскага. Нягледзячы на тое, што герцаг быў старэйшым на 24 гады і двойчы удаўцом, пасля гадзіннай размовы ён атрымаў згоду на шлюб. Сесілія адправілася ў Вену, дзе яе брат служыў у арміі ў чыне генерал-маёра. Там 5 мая 1831 года ў прысутнасці імператара Франца адбылося вяселле. У чэрвені 1831 года муж і жонка адправіліся ў Ольдэнбург. Сесілія цікавілася мастацтвам. Яна была аўтарам гімна «Heil dir, o Oldenburg », у 1833 годзе прымала ўдзел у фінансаванні першага тэатра, папярэдніка Дзяржаўнага тэатра Ольдэнбурга . Тым не менш, яна не карысталася папулярнасцю ў краіне, паколькі мела зносіны толькі з вузкім колам набліжаных. Сесілія памерла ад ліхаманкі пасля нараджэння трэцяга дзіцяці і была пахавана ў герцагскім маўзалеі на могілках Гертруды ў Ольдэнбурзе. Там жа была пахавана яе сястра Амалія Марыя Шарлота (1805—1853). Дзеці
ПамяцьУ гонар вялікай герцагіні Сесіліі былі названыя
УзнагародыУ часы кіравання расійскага імператара Мікалая I вялікая герцагіня Сесілія была ўзнагароджана вялікім крыжам ордэна Святой Кацярыны[4]. а таксама баварскім каралеўскім ордэнам Тэрэзы. Тытулы
ПродкіЗноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia