Тэрмін сеткавы грамадзянін (сецянін, англ.: netizen) — спалучэнне словаў Інтэрнэт і грамадзянін, кшталту «грамадзянін у сеціве»[1][2][3]. Ён апісвае асобу[4], якая актыўна ўключана ў анлайн-супольнасці або інтэрнэт увогуле[5][6]. Гэты тэрмін звычайна мае на ўвазе цікавасць і актыўны ўдзел у паляпшэнні інтэрнэту праз стварэнне інтэлектуальных і сацыяльных рэсурсаў[4] або навакольных палітычных структур, асабліва ў адносінах да адкрытага доступу, сеткавай нейтральнасці і свабоды слова[7]. Сеткавыя грамадзяне таксама называюцца «кіберграмадзяне», што мае падобнае значэнне. Гэты тэрмін шырока прыняты з сярэдзіны 1990-х для апісання тых, хто «пасяліўся» на прасторах інтэрнэту[8]. Піянер Інтэрнэту і літаратар Майкл Ф. Хаўбен (Michael F. Hauben) праславіўся папулярызацыяй гэтага тэрміна[4][9][10][11][12].
Цытата Майкла і Ронды Хаўбен
Хаўбен так апісвае агульныя адрозненні паміж інтэрнэт-карыстальнікамі:[13][14][15]
Мае першапачатковыя даследаванні тычыліся паходжання і развіцця глабальнага дыскусійнага форума Usenet(англ.) (бел.... Я хацеў даследаваць большае Сеціва, яго сутнасць і яго значнасць. Менавіта тады ў працэсе маіх даследаванняў высветліліся раней адсутныя дэталі, якія дапамаглі мне распазнаць з’яўленне сеткавых грамадзян. Ёсць людзі анлайн, якія актыўна ўкладваюцца ў развіццё сеціва. Гэтыя людзі разумеюць каштоўнасць калектыўнай працы і супольнасныя аспекты публічнай камунікацыі. Гэта тыя людзі, хто дыскутуе і абмяркоўвае тэмы ў канструктыўнай манеры, хто піша адказы па электроннай пошце і дапамагае пачаткоўцам, хто падтрымлівае старонкі FAQ і іншыя рэпазіторыі з публічнай інфармацыяй, а таксама спісы рассылкі і г.д. Гэта тыя людзі, хто актыўна абмяркоўвае прыроду і ролю новага сродку камунікацыі. Гэта людзі, якія дзейнічаюць як грамадзяне сеціва.
Michael F. Hauben
У Кітаі
На кітайскай мове тэрмін wǎngmín (网民, літаральна «сеткавыя людзі») і wǎngyǒu (网友, літаральна «сеткавы сябра») звычайна выкарыстоўваюцца ў сэнсе «Інтэрнэт-карыстальнікі». А англійскае слова netizen выкарыстоўваецца англамоўнымі медыя кантынентальнага Кітая для перакладу абодвух тэрмінаў. Гэта тлумачыць частае выкарыстанне гэтага англійскага слова ў паведамленнях медыя пра Кітай, нашмат часцейшае, чым у іншых кантэкстах[16][17].
Прэмія сеткавага грамадзяніна
Міжнародная некамерцыйная арганізацыя «Рэпарцёры без меж» ў знак прызнання прысуджае штогадовую Прэмію сеткавага грамадзяніна карыстальнікам інтэрнэту, блогерам, кібердысідэнтам або групам, якія спрыялі прасоўванню свабоды выказвання ў інтэрнэце[18][19][20]. Арганізацыя выкарыстоўвае гэты тэрмін пры апісанні палітычных рэпрэсій супраць кібердысідэнтаў, такіх як прававыя наступствы вядзення блога ў палітычна рэпрэсіўным асяроддзі.
Гл. таксама
Лічбавы грамадзянін — грамадзяне (ў фізічным сэнсе), якія выкарыстоўваюць інтэрнэт для таго, каб удзельнічаць у грамадстве, палітыцы і ўрадзе[21].
Інтэрнаўты — аператары або тэхнічна прасунутыя карыстальнікі інтэрнэту[22][23].
Нэтыкет — сацыяльныя пагадненні для анлайн-супольнасцей.
Кіберпрастора — новая тэрыторыя грамадства, якая заселена сеткавымі грамадзянамі.
Актыўнае грамадзянства — канцэпцыя, паводле якой грамадзяне маюць вызначаныя ролі і абавязкі перад грамадствам і навакольным асяроддзем і павінны прымаць актыўны ўдзел.
Піянеры Інтэрнэту — тыя, хто дапамагае падняць тэарэтычныя і тэхналагічныя асновы Інтэрнэту (замест паляпшэння яго зместу, карысці і палітычных аспектаў).
↑Mossberger, Karen. "Digital Citizenship - The Internet, Society and Participation" by Karen Mossberger, Caroline J. Tolbert, and Ramona S. McNeal. 23 November 2011. ISBN 978-0819456069