Скалапендравыя
Скалапе́ндравыя[1] (Scolopendromorpha) — атрад беспазваночных жывёл класа Губаногія (Chilopoda). АпісаннеДаўжыня да 30 см. Цела пляскатае ў спінна-брушным напрамку, складаецца з членікаў, на большасці якіх ёсць дыхальцы. Спіна скурыстая, звычайна цямнейшая за брушка. Скалапендры (Scolopendridae) па баках галавы маюць вочы, якія складаюцца са скопішчаў простых вочак, крыптапіды (Cryptopidae) — сляпыя. Развіццё з эпімарфозам. ТаксанаміяВылучаюць 3 (или 4) сямействы. Больш 800 відаў[2], 13 формаў з 4 родаў паказвалася для краін былога СССР[3].
Арэал і экалогіяБольшасць пашыраны ў тропіках і субтропіках, глебавыя скалапендравыя трапляюцца ў стэпавай і лясной зонах Усходняй Еўропы. Жывуць пад камянямі, бярвёнамі, у расколінах скал, глебы і інш. Кормяцца ў асноўным беспазваночнымі, буйныя — і дробнымі пазваночнымі. ЗначэннеМногія ядавітыя, ядомыя. Гл. таксамаКрыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia