Скарпідыум скарпіёнападобны
Скарпі́дыум скарпіёнападобны[1] (Scorpidium scorpioides) — від брыевых імхоў роду Скарпідыум (Scorpidium) сямейства Амблістэгіевыя (Amblystegiaceae). АпісаннеДвухдомная лістасцябловая расліна. Дзярнінкі маккія, рыхлыя, жоўта- або карычнева-зялёныя, бліскучыя. Сцябло прамастойнае або сцелістае, даўжынёй 10—30 см, простае або няправільна перыста-разгалінаванае, уздута-аблісцелае, на канцы кручкаватае. Лісце моцна ўвагнутае, яйцападобна-ланцэтнае, завостранае, серпападобнае або прамое, суцэльнакрайняе, чарапіцападобна размешчанае. Жылка кароткая, падвойная. Каробачка нахіленая або гарызантальная, карычневая або прадаўгавата-цыліндрычная, на пурпуровай ножцы даўжынёй 4—6 см. Вечка пуката-канічнае. Перыстом падвойны. ПашырэннеПашыраны ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі трапляецца на балотах, па берагах азёр, старых рэчышчаў і невялікіх вадаёмаў (часта ў вадзе). Асаблівасці біялогііСпараносіць летам. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia