Сконэ (паўвостраў)
Паўвостраў Ско́нэ (шведск.: Skåne) — паўднёвы ўскраек Скандынаўскага паўвострава, тэрыторыя Швецыі. У Сярэдневякоўі паўвостраў належаў Даніі, перайшоў да Швецыі ў 1658 годзе паводле Роскільскага міру. У паўночнай частцы паўвострава знаходзіцца горад Мальмё. Паўвостраў уразаецца ў мора на 100 км. На захадзе абмывацца пралівам Эрэсун, на поўдні і ўсходзе — Балтыйскім морам[1]. РэльефУ адрозненне ад большай часткі Швецыі, паверхня раўнінная, з невялікай перавагай узвышшаў, з’яўляецца своеасаблівым пераходам ад гарыстай Швецыі да раўніннай Даніі. Сустракаюцца асобныя грады, складзеныя з гранітаў і гнейсаў[1]. Расліннасць прадстаўлена змяшанымі іглічна-шыракалістымі лясамі, а таксама шыракалістымі лясамі з дуба і бука на бурых лясных глебах, верасоўнікі. Сельская гаспадаркаЗ сельскагаспадарчых культур на паўвостраве вырошчваецца ячмень і пшаніца. Акрамя таго, гэта адзіны рэгіён Швецыі, дзе апрацоўваецца цукровы бурак. Паўвостраў Сконэ лічыцца галоўным сельскагаспадарчым рэгіёнам краіны. Гл. таксама
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia