Слабадское возера (возера, Вілейскі раён)
Слабадское — возера ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Нарачанка, за 25 км у напрамку на паўночны захад ад горада Вілейка, за 1,5 км на ўсход ад вёскі Слабада. Плошча паверхі 0,86 км². Даўжыня 1,5 км, найбольшая шырыня 0,77 км. Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Аб’ём вады 4,33 млн м³. Плошча вадазбору 6,14 км². Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 1—4 м, параслі лесам, часткова разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі забалочаныя, на паўночным захадзе вышынёй 0,3—0,4 м, абразійныя, тарфяністыя. Пойма шырынёй да 20 м, забалочаная, пакрытая хмызняком. У прыбярэжнай зоне дно пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці 30—50 м, пашырана да глыбіні 1—1,5 м. На паўночным захадзе выцякае ручай у Нарачанку. У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, лінь, карась і іншыя віды рыб. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia